У Антвэрпане ў беларускай парафіі адбыўся 
                      малебен за беларускі народ. Набажэнства было зладжана з 
                      нагоды Дня салідарнасьці, які адзначаецца ў 16 дзень кожнага 
                      месяца.  
                    Падчас малебну вернікі прасілі Бога абараніць Беларусь 
                      ад варожае крыўды, загаіць народныя раны, дапамагчы перамагчы 
                      ўсе цяжкасьці і цярпеньні, а таксама спаслаць «Беларускаму 
                      народу ахвярных слугаў, якія праведным, сумленным і мудрым 
                      жыцьцём і дзейнасьцю вялі б яго да лепшае долі».  
                    Малебен завершыўся духоўным гімнам-малітвай «Магутны Божа». 
                     
                     
                      Хартия-97 
                    
                     
                     
                     
                     
                     |