Міколу Астрэйку, Цімафея Дранчука, Эніру 
                      Браніцкую і Аляксандра Шалайку абвінавачваюць у кіраваньні 
                      арганізацыяй, якая парушае правы і інтарэсы грамадзянаў. 
                      Ад 21 лютага актывістаў «Партнэрства» трымалі пад вартай 
                      сьледчага ізалятару КДБ. Потым Эніру Браніцкую і Аляксандра 
                      Шалайку перавялі на Валадарку. Суд быў прызначаны на 20 
                      ліпеня. 
                    Магчыма, перанос даты судовага паседжаньня зьвязаны зь 
                      пераездам Цэнтральнага суду Менску ў новы будынак на вуліцу 
                      Кірава. Раней будынак належаў Нацыянальнаму гуманітарнаму 
                      ліцэю імя Якуба Коласа. Мікола Астрэйка і Цімафей Дранчук 
                      былі навучэнцамі гэтага ліцэю. 
                     
                      Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |