7 лiпеня ў Берасцi прайшоў флэшмоб з нагоды 
                      шостай гадавiны знiкнення беларускага журналiста i аператара 
                      Грамадскага расейскага тэлебачання Дзмiтрыя Завадскага. 
                     
                    Пятнаццаць актывiстаў кампанii «За Свабоду» расцягнулiся 
                      ўздоўж адной з цэнтральных вулiц горада — Пушкiнскай, трымаючы 
                      ў руках яго партрэты. Найбольш зацiкаўленым людзям раздавалася 
                      кнiжка «Рэалii беларускай журналiстыкi» , выдадзеная Фундацыяй 
                      iмя Дзмiтрыя Завадскага. Пераважная большасць мiнакоў горача 
                      вiтала i падтрымлiвала флэшмобераў. 
                    Нагадаем, што шэсць гадоў таму, 7 лiпеня 2000 года Дзмiтрый 
                      Завадскi быў скрадзены пры невысветленых абставiнах. 27 
                      лiстапада 2003 года суд прызнаў яго памерлым. Сапраўдныя 
                      абставiны знiкнення журналiста да гэтага часу невядомыя. 
                     
                       
                     
                     
                       
                     
                     
                     |