Шасьцёх удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі 
                      пасадзілі ў два «варанкі» і даставілі ў Ленінскі РАУС. Пікет, 
                      хаця ён быў няпоўны, працягваўся прыблізна паўгадзіны. Пазьней 
                      на вуліцы Савецкай былі затрыманыя яшчэ два актывісты — 
                      пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў пікету. Дзяжурны 
                      РАУС адмовіўся даваць інфармацыю аб затрыманых. 
                     Пікет мелі правесьці мясцовыя сацыял-дэмакраты і актывісты 
                      АГП. Яны хацелі нагадаць гарадзенцам пра зьніклых палітыкаў 
                      і апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага, а таксама паінфармаваць 
                      пра тое, што ў сталіцы пачаўся судовы працэсу супраць Аляксандра 
                      Казуліна. Пікетоўцы падрыхтавалі ягоныя партрэты, а таксама 
                      — для раздачы мінакам — апошнія два нумары «Народнай волі». 
                     
                    Інфармацыя пра маючую адбыцца акцыю трапіла і ў Інтэрнэт. 
                      У прызначаны час — у 17.30 на месцы, на вуліцы Савецкай, 
                      4, былі напагатове міліцыянты на чале з палкоўнікам Чабанавым 
                      з абласной міліцыі. Былі падрыхтаваныя чатыры «варанкі», 
                      усяго ў гэтым месцы знаходзіліся шэсьць міліцэйскіх машын. 
                     
                    Большасьць тых, хто зьбіраўся ўдзельнічаць у акцыі, мусілі 
                      адмовіцца ад сваёй задумы. Толькі прыблізна восем чалавек 
                      сталі ў рад і запалілі зьнічы. Партрэты А.Казуліна ніхто 
                      не трымаў, «Народнай Волі» не раздавалі. Міліцыянты фільмавалі 
                      ўдзельнікаў акцыі і змушалі іх разысьціся, тлумачачы, што 
                      мерапрыемства несанкцыянаванае. Потым пад’ехалі два «варанкі», 
                      шасьцёх удзельнікаў пасадзілі туды і даставілі ў пастарунак. 
                     
                     
                      Сяргей Астраўцоў 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |