Спэцназаўцы разагналі жывы ланцуг, прымеркаваны 
                      да шостай гадавіны з дня зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра 
                      Завадзкага. 
                     Байцы спэцназу штурхалі людзей у сьпіны да плошчы Перамогі. 
                      Паплечнікаў Аляксандра Казуліна, якія прыйшлі на плошчу 
                      ў чырвоных майках зь ягоным партрэтам, выціснулі да Палацу 
                      прафсаюзаў.  
                    Калі ўдзельнікі акцыі спусьціліся ў падземны пераход, што 
                      на плошчы Перамогі, спэцназаўцы сышлі. Некалькі дзясяткаў 
                      чалавек на чале з Анатолем Лябедзькам вярнуліся на Кастрычніцкую 
                      плошчу і прастаялі там каля гадзіны з партрэтамі Зьмітра 
                      Завадзкага.  
                    У выніку разгону акцыі затрымалі каля дзясятка чалавек. 
                      У аўтобусе ў затрыманых адабралі значкі «За свабоду» і бел-чырвона-белыя 
                      сьцягі. Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі без складаньня 
                      пратаколаў. 
                     
                     
                      Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |