У Бабруйску 7 ліпеня прайшоў флэш-моб у 
                      падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Каля 20 маладых людзей 
                      сабраліся ў цэнтры гораду на плошчы Перамогі і чыталі кнігу 
                      «Рэаліі беларускай журналістыкі». Мінакі цікавіліся акцыяй, 
                      падыходзілі і пыталі, што гэта значыць. Удзельнікі флэш-мобу 
                      тлумачылі, што сваімі дзеяньнямі яны хочуць прыцягнуць увагу 
                      грамадзтва да праблемаў, зь якімі сутыкаюцца беларускія 
                      журналісты, а таксама дарылі гэтую кнігу мінакам. Адзін 
                      з удзельнікаў акцыі — намесьнік старшыні арганізацыі «Малады 
                      Фронт» Валер Мацкевіч у размове з нашым карэспандэнтам адзначыў: 
                      «Вельмі добра, што акцыі памяці Юрыя Завадзкага прайшлі 
                      па ўсёй Беларусі. Гэта сьведчыць аб тым, што людзі неабыякавыя 
                      да праблемаў беларускай журналістыкі. Яны разумеюць, што 
                      праблема свабоды слова ўплывае і на іх уласную свабоду. 
                      Журналісты — гэта не палітыкі. Яны не заклікаюць і не ангажуюць, 
                      а толькі канстатуюць факты. Тым больш дзіка гучаць заявы 
                      кшталту «аказаўся не ў той час і не ў тым месцы», таму і 
                      пацярпеў... Людзі з дэмакратычнай плыні памятаюць і паважаюць 
                      Дзьмітрыя Завадзкага. Ён заўсёды працаваў у гушчы падзей, 
                      што стрымлівала прадстаўнікоў сілавых ведамстваў ад прымяненьня 
                      грубай сілы, бо трапіць у аб’ектыў Завадзкага нікому зь 
                      іх не хацелася.» 
                    Акцыя доўжылася каля 15–20 хвілінаў. За гэты час побач 
                      ні было ні аднаго супрацоўніка міліцыі.  
                      
                    Марыя Кароль 
                      belngo.info 
                       
                     
                       
                     
                     
                       
                     
                     
                     |