7 ліпеня споўнілася шэсьць год як зьнік 
                      аператар ОРТ Зміцер Завадскі. С гэтай нагоды актывісты салігорскага 
                      «Маладога Фронта» і Партыі БНФ арганізавалі акцыю салідарнасці 
                      з сям`ёй журналіста. Людзі сядзелі на сцэне, якая знаходзіцца 
                      на цэнтральнай плошчы Салігорску каля 40 хвілін, трымаючы 
                      у руках партрэты Зміцера Завадскага. 8 ліпеня салігорскія 
                      актывісты дэмакратычнага руху увечары вывесілі ў цэнтры 
                      горада рсьцяжку «Мы помним», да якой былі прымацаваны партрэты 
                      зьніклых і палітвязьняў, і выставілі дзесяткі свечак.  
                    Пэўна, фактар колькасці гледачоў не дазволіў міліцыянтам, 
                      якія знаходзіліся непадалёк затрымаць арганізатараў і зняць 
                      транспарант на працягу 35 хвілін. Пасьля таго, як натоўп 
                      значна зменшыўся, супрацошнікі праваахоўных органаў спрабавалі 
                      затрымаць моладзь, якая ладзіла акцыю: міліцыянты наведвалі 
                      кватэры актывістаў і перасьледвалі іх па гораду на аўтамабілях. 
                      Абышлося без затрыманняў. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |