16 ліпеня ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці 
                      з тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. 
                      Украінскія і беларускія грамадзкія актывісты хадзілі з беларускімі 
                      і украінскімі сцягамі па цэнтральным вуліцам Кіева і распаўсюджавалі 
                      ўлеткі, якія распавядалі аб сытуацыі ў Беларусі. 
                    «Мы, украінскія і беларускія грамадзянскія актывісты з 
                      розных арганізацыяў, лічым, што праблемы ўціску правоў чалавека 
                      і палітычны пераслед не могуць быць унутранай праблемаў 
                      дзяржавы. І заклікаем украінскіх урадавых чыноўнікаў выказаць 
                      пратэст палітычна матываваным судовым працэсам, што адбываюцца 
                      ў Беларусі», — адзначаецца ў лістоўкаў. 
                    Найбольшую цікавасць лістоўкі выклікалі ў намётавым мястэчку 
                      на Майдане, які быў пастаўлены ў знак пратэсту супраць фармаваньня 
                      кааліцыі камуністаў, сацыялістаў і Партыі рэгіёнаў.  
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |