Больш за два дзесяткі чалавек выйшлі на 
                      цэнтральную плошчу Салігорска з запаленымі сьвечкамі й партрэтамі 
                      палітвязьняў, зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў. 
                    Недзе з паловы на восьмую вечара на плошчы зьявіліся супрацоўнікі 
                      міліцыі, якія пачалі пагражаць і абражаць удзельнікаў акцыі. 
                      Капітан міліцыі Драбудзька Мікалай, ужо вядомы сваім жорсткім 
                      стаўленьнем да актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху 
                      і сваёй бездухоўнасьцю, нецэнзурна лаяўся і абражаў моладзь, 
                      а таксама пагражаў "прыстрэліць братоў Шылаў, таму 
                      што яны не зьяўляюцца на камісіі, а Ян яшчэ й у пракуратуру 
                      ды «асьмельваюцца яшчэ арганізоўваць грамадзкія акцыі перад 
                      гарвыканкамам».  
                    Аднак ні пагрозы, ні некалькі дзесяткаў міліцыянтаў, якія 
                      сабраліся на плошчы, не спужалі салігорцаў, якія ў 20.00 
                      выстраіліся ў ланцужок Салідарнасьці. Міліцыя не перашкаджала 
                      правядзеньню акцыі, толькі здымала ўдзельнікаў на лічбавы 
                      здымкач. Затрыманьняў не было. 
                      Вось што зазначыў адзін з арганізатараў акцыі: 
                     — Гэта ўжо шостая вулічная акцыя, прысьвечаная Дню 
                      Салідарнасьці, у нашым горадзе. Добра, што яна стала ўжо 
                      ў горадзе шахцёраў традыцыйнай і салігорцы станоўчы рэагуюць 
                      ня яе. Прыемны й той факт, што на Дзень Салідарнасьці прыходзіць 
                      як моладзь, гэтак і старыя людзі, бацькі зь дзецьмі — 
                      прыемна, што ёсьць такія людзі.  
                      
                    Пресс-служба МФ 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |