У Варшаве 16 ліпеня адбылася шэсьце салідарнасьці
з Беларусьсю, у якім прыняла ўдзел больш за 200 чалавек:
беларускія студэнты, выключаныя з беларускіх ВНУ за грамадзянскую
пазыцыю, мясцовыя беларусы, простыя палякі, а таксама вядомыя
дзечы, як напрыклад, былы мэр Варшавы Мацей Свенціцкі.
Акцыя распачалася у цэнтры «Старога горада», адкуль калонна,
пад дзясяткамі бела-чырвона-белых сцягоў, а таксама з 10-метровым
сцягам рушыла па цэнтральным вуліцам Варшавы пад расейскую
амбасаду.
Пад расейскай амбасадай адбыўся мітынг, падчас якога беларуская
моладзь скандавала «Ганьба!» у адносінах да падтрымкі Расеяй
рэжыму Лукашенкі. Акцыя скончылася імправізаваным акустычным
канцэртам пад амбасадай.
Хартия-97
|