16 ліпеня ў Баранавічах у цэнтры гораду
праводзілася штомесячная акцыя Дзень Салідарнасьці. На плошчы
Леніна міліцыянтамі былі затрыманыя сямёра моладзевых актывістаў,
шасьцёра з якіх непаўнагадовыя. Іх даставілі ў пастарунак
і чатыры гадзіны трымалі там, склаўшы адміністратыўны пратакол
толькі на паўнагадовую Юлію Харкевіч.
Усіх затрыманых зьнялі на відэа, зьнялі адбіткі пальцаў,
аказвалі псіхалагічны ціск: пагражалі пасадзіць у камеру,
стварыць праблемы на працы ў бацькоў. Адпусьцілі непаўнагадовых
толькі пасьля 12 гадзінаў начы. У адной з дзяўчат, якая
мела праблемы са здароўем, быў пры сабе кардыёстымулятар,
але нягледзячы на гэта, міліцыянты не пагаджаліся адпусьціць
яе дадому раней. Бацькі непаўнагадовых абураныя паводзінамі
міліцыянтаў і зьбіраюцца накіраваць скаргі ў пракуратуру.
17 ліпеня павінен быў адбыцца суд над затрыманай Юліяй
Харкевіч, але судзьдзя накіраваў пратакол на дапрацоўку
ў органы міліцыі з-за наяўнасьці недакладнасьцяў і перанёс
разгляд справы на нявызначаны тэрмін.
Хартия-97
|