У Дзень салідарнасьці ў Гародні міліцыя затрымала актывістаў апазыцыі

18.07.2006

Увечары 16 ліпеня ў Гародні каля палацу прафсаюзаў прайшла традыцыйная акцыя Cалідарнасьці. Аднак людзі з запаленымі сьвечкамі змаглі прастаяць зусім ня доўга. Пяцёх чалавек Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сярод якіх старшыня рэгіянальнай структуры Юры Істомін, былі затрыманыя міліцыяй. Затрыманых сябраў АГП завезьлі ў Ленінскі РАУС Гародні, дзе яны мусілі даць пісьмовыя тлумачэньні. Пасьля гэтага ўсіх затрыманых адпусьцілі.