Сёньня ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку 
                      моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава, які 22 ліпеня быў 
                      выкрадзены невядомымі людзьмі, моцна зьбіты і вывезены за 
                      межы сталіцы. Каля дзясятка маладзёнаў завязалі сабе чорнымі 
                      стужкамі рты і сталі ў ланцуг, закінуўшы рукі за галаву. 
                      «Мы лічым, што Дзяніса перасьледуюць за яго грамадзянскую 
                      пазыцыю і гэта недапушчальна», — гаварылася ва ўлётках, 
                      якія раздавалі на вуліцы Маскоўскай паплечнікі актывіста. 
                      
                    «Наша ніва» 
                     
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |