27 ліпеня — 16 гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці 
                      Беларусі. Беларускія студэнты, выключаныя з вузаў за ўдзел 
                      у акцыях пратэсту і якія зараз навучаюцца ў Польшчы па стыпэндыяльнай 
                      праграме імя Кастуся Каліноўскага, зьбіраюцца прыйсьці 27 
                      ліпеня ў 13.00 да беларускай амбасады ў Варшаве і павіншаваць 
                      прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі з сапраўдным Днём незалежнасьці. 
                    «Нажаль, сёньняшні аўтарытарны беларускі рэжым не прызнае 
                      і не адзначае гэтую дату. Але мы, беларускія студэнты, адлічаныя 
                      з ВНУ за сваю грамадзкую дзейнасьць і палітычныя перакананьні, 
                      не забываем сапраўдную гісторыю сваей Радзімы», — заяўляюць 
                      студэнты. 
                    У праграме акцыі: перадача торту й сьвяточнага звароту 
                      да беларускай дыпмісіі, адпраўка віншавальных паштовак рэктарам 
                      беларускіх ВНУ, адкуль выключаюць студэнтаў за палітычныя 
                      погляды, сьпяваньне нацыянальнага гімну й ушанаваньне сапраўдных 
                      герояў Беларусі. 
                      
                    Хартия-97 
                       
                     
                     
                       
                     
                     
                     |