Прадстаўнікі моладзевага апазыцыйнага руху
вывесілі некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў у цэнтры Менску.
Колькі гадзінаў сьцяг правісеў на плошчы Калініна. На плошчы
Перамогі група юнакоў запусьціла сьцяг на балёніках. Над
праспэктам Незалежнасьці паўгадзіны ляталі балёнікі зь бел-чырвона-белымі
стужкамі.
У дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце
моладзевыя актывісты вырашылі ня ладзіць вулічных акцый
у сталіцы, бо шмат хто з моладзевых арганізацый цяпер знаходзіцца
ў суседняй Украіне. Затое маладыя апазыцыянэры запэўнілі,
што цягам дня на менскіх вуліцах будуць зьяўляцца нацыянальныя
сьцягі.
Менская міліцыя ад 14-й гадзіны дня працуе ва ўзмоцненым
рэжыме. На Кастрычніцкай плошчы й плошчы Якуба Коласа каля
кожнага выхаду з мэтро дзяжураць міліцыянты патрульна-паставой
службы, у прылеглых дварах — аўтобусы са спэцназаўцамі.
Любоў Лунёва
Радые Свабода
|