27 ліпеня — 16 гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці 
                      Беларускай Дзяржавы. З гэтае нагоды сёньня беларускія студэнты 
                      стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прыйшлі 
                      да беларускай амбасады ў Варшаве і павіншавалі прадстаўнікоў 
                      беларускай дыпмісіі на чале з амбасадарам Латушкам з нацыянальным 
                      сьвятам.  
                    Каліноўцы перадалі ў амбасаду зварот з заклікам не забываць 
                      нацыянальных гістарычных сьвятаў а таксама віншавальны торт. 
                      У звароце студэнты падкрэсьлілі гераізм і адданасьць тых 
                      людзей, дзякуючы якім цяперашняя Беларусь мая незалежнасьць. 
                     
                    Каля брамы амбасады прагучаў нацыянальны гінм Беларусі 
                      «Магутны Божа»і воклікі «Жыве Беларусь». Акцыя адбывалася 
                      каля гадзіны й скончылася імправізаваным беларускі канцыртам. 
                     
                     
                       
                      Пресс-служба МФ 
                     
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |