Сусьветны Банк заявіў, што ў Беларусі «самая 
                      складаная й цяжкая» падаткавая сыстэма ў сьвеце. Дасьледаваньні 
                      праводзіліся ў 155 краінах, зь якіх Беларусь заняла апошняе 
                      месца. Калі прадпрыемства, якое працуе ў Беларусі, заплоціць 
                      усе падаткі, то, паводле аўтараў, іхная сума перавысіць 
                      памер валавага прыбытку, склаўшы 121,8% ад яе. Прытым кампанія 
                      мусіць зрабіць цягам году 113 падаткавых выплатаў тром розным 
                      арганізацыям, затраціўшы на гэта 1188 гадзінаў. Сярэднія 
                      паказьнікі ў краінаў рэгіёну — 45 выплатаў агульнай сумай 
                      50% ад валавага прыбытку, на якія сыходзіць 435 гадзінаў. 
                      «Высокія падаткі вядуць бізнэс у цень, што не спрыяе павелічэньню 
                      дзяржбюджэту» — зазначаюць спэцыялісты Сусьветнага банку. 
                       
                     
                     
                      БДГ 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |