16 жніўня беларускія студэнты, якія былі 
                      выключаны з навучальных установаў за свае палітычныя погляды 
                      і зараз навучаюцца ў Польшчы па Праграме імя Кастуся Каліноўскага, 
                      правялі ў Кракаве акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 
                      і сем’ямі зніклых палітыкаў. А 22 гадзіне студэнты запалілі 
                      белыя і чырвоныя свечкі на галоўнай плошчы горада каля помніку 
                      Адаму Міцкевічу. У акцыі прынялі ўдзел 50 чалавек. Падчас 
                      мерапрыемства студэнты праспявалі нацыянальны гімн «Магутны 
                      Божа» і з бела-чырвона-белымі сцягамі прайшлі па цэнтральных 
                      вуліцах гораду.  
                     
                      Хартия-97  
                       
                     
                     
                     |