У Магілёве позна ўначы міліцэйскі патруль 
                      затрымаў грамадзкага актывіста Сяргея Нягаціна. 
                     Падчас агляду асабістых рэчаў затрыманага міліцыянты канфіскавалі 
                      інфармацыйныя бюлетэні «Моладзь БНФ» і «Навіны БНФ». Паводле 
                      Сяргея Нягаціна, у міліцыі зьбіраюцца правесьці экспэртызу 
                      канфіскаваных выданьняў на прадмет выходных зьвестак і крамольных 
                      публікацыяў. «У найгоршым выпадку — кажа Сяргей Нягацін 
                      — мяне могуць прыцягнуць да адказнасьці за дастаўку бюлетэняў 
                      у Магілёў». Пратрымаўшы маладзёна больш за гадзіну ў пастарунку, 
                      міліцыянты адпусьцілі яго.  
                    Учора позна ўвечары магілёўская моладзь правяла флэш-моб, 
                      прымеркаваны да дня Салідарнасьці. Удзельнікі акцыі выстраілі 
                      са сьвечак кола зь лічбай 16 усярэдзіне. У часе флэш-мобу 
                      затрыманы 10 чалавек, сярод якіх былі й непаўналетнія. Усіх 
                      затрыманых пасьля высьвятленьня асоб адпусьцілі. 
                     
                       
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |