Менскі гарвыканкам дазволіў правядзеньне 
                      мітынгу і канцэрту з нагоды наданьня канстытуцыйнай сілы 
                      Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. 
                     Гэтае мерапрыемства, з удзелам гуртоў «NRM», «Крама», 
                      «Таварыш Маўзэр», «PLAN», Аляксандра Памідорава ды іншых, 
                      пройдзе ўвечары 25 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў, 
                      што каля плошчы Бангалор. Канцэрт і мітынг, названыя «Песьні 
                      Свабоды», прысьвечаны 15-й гадавіне наданьня канстытуцыйнай 
                      сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі 
                     
                       Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |