Пра гэта паведамілі ў крымінальным вышуку
сталічнай міліцыі. Паводле міліцыянтаў, сьледчыя, якія расьсьледуюць
крымінальную справу аб зьнікненьні маладога перакладчыка,
дагэтуль расьсьледуюць самыя розныя вэрсіі зьнікненьня Антона
Тараса і не аддаюць перавагу ніводнай.
Нагадаем, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў малады
перакладчык Антон Тарас зьнік 21 ліпеня. У міліцыі казалі
пра сямейныя праблемы Антона Тараса напярэдадні ягонага
зьнікненьня. Вядома таксама, што падчас сакавіцкіх падзеяў
у Менску ён быў арыштаваны і адбыў 11 сутак у турме на Акрэсьціна,
таму не выключаецца і вэрсія, зьвязаная з палітыкай. Частка
людзей зьнікае і з крымінальных прычынаў, кажуць у менскай
міліцыі. Абвяшчэньне Антона Тараса ў міжнародны вышук міліцыя
патлумачыла зьвесткамі, паводле якіх ён мог патрапіць за
мяжу.
Алег Грузьдзіловіч
Радыё Свабода
|