«Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы» 
                      й «Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне» прынялі зварот 
                      з асуджэньнем крымінальных справаў, распачатых на «Малады 
                      Фронт» і патрабаваньнем вызваліць незаконна асуджаных лідэраў 
                      МФ — Паўла Севярынца й Артура Фінькевіча. Свае подпісы пад 
                      зваротам паставілі Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчым, Івонка 
                      Сурвіла й іншыя вядомыя дзеячы.  
                    Як зазначыў каардынатар акцыі, лідэр «Згуртаваньня беларускай 
                      моладзі ў Амэрыцы» Андрэй Чыж, мерапрыемства мела на мэце 
                      падтрымаць маральна й духоўна маладафронтаўцаў, што незаконна 
                      асуджаныя беларускім рэжымам і тых актывістаў арганізацыі, 
                      каторыя знаходзяцца пад крымінальным перасьледам. 
                      
                    Прэс-служба МФ 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |