Прэс-канфэрэнцыя з удзелам актывістаў грамадзянскай 
                      ініцыятывы па назіраньню выбарамі «Партнэрства» Аляксандрам 
                      Шалайка і Энірай Браніцкай пройдзе 5 верасня ў 11.00 ў сядзібе 
                      партыі БНФ «Адраджэнне». На сустрэчу прыйдуць родныя і блізкія 
                      палітвязняў — маці зняволенага актывіста «Партнэрства» Мікалая 
                      Астрэйкі і жонка Цімафея Дранчука Вольга Анцыповіч, а таксама 
                      праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алег Волчак, Людміла 
                      Гразнова, Валеры Шчукін, грамадскія дзеячы Анатоль Вярцінскі 
                      і Лявон Баршчэўскі. 
                    Справа «Партнэрства» доўжыцца з 21 лютага 2006 года. Двое 
                      актывістаў выйшлі на волю. Двое застаюцца за кратамі. Прысуд 
                      Ц.Дранчуку і М.Астрэйку яшчэ не ўступіў у сілу. Разгляд 
                      касацыйнай скаргі плануецца на 15 верасня ў гарадскім судзе 
                      Мінска. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |