65 актывістаў беларускай апазіцыі, якія 
                      ў выніку рэпрэсій улады, засталіся без працы і знаходзяцца 
                      ў цяжкім матэрыяльным стане, атрымалі магчымасць часовай 
                      працы ў Польшчы. Дазвол на працу атрыманы ў Міністэрстве 
                      працы і сацыяльнай абароны гэтай краіны грамадскім камітэтам 
                      абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць», які дзейнічае пры падтрымцы 
                      лідэра аб’яднаных дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча. 
                    Працаваць беларусы будуць у адной з будаўнічых кампаній 
                      у Варшаве і Мазавецкім ваяводстве. 
                     Камітэт абароны «Салідарнасць» вядзе таксама перамовы 
                      аб часовым працаўладкаванні палітрэпрэсаваных у Літве. 
                      
                    Пресс-служба Александра Милинкевича 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |