Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі 
                      «Партнэрства» Міколу Астрэйку і Цімафея Дранчука арыштавалі 
                      разам з Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайкам 21 лютага. 
                      Іх абвіначвалі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы 
                      і інтарэсы грамадзян, а таксама ў падрыхтоўцы тэрактаў з 
                      мэтай зьмены канстытуцыйнага ладу. 
                     Але Суд Цэнтральнага раёну Менску судзіў іх толькі за 
                      ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Эніра і Аляксандар 
                      выйшлі на волю пасьля 6 месяцаў адбыцьця пакараньня. Паводле 
                      прысуду Цімафей Дранчук правядзе ў месцах пазбаўленьня волі 
                      яшчэ 5 месяцаў, а Мікола Астрэйка — амаль паўтара гады. 
                     
                    15 верасьня ў менскім судзе будзе разгледжаная апэляцыя 
                      актывістаў «Партнэрства» на прысуд раённага суду, іх сваякі 
                      спадзяюцца, што Астрэйка і Дранчук выйдуць на волю.  
                    У Цімафея Дранчука за час ягонага знаходжаньня пад вартай 
                      нарадзіўся сын. А ў сям’і Міколы Астрэйкі днямі чакаюць 
                      нараджэньне дзіцяці.  
                     
                     
                      Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                     
                       
                     
                     
                       
                     
                     
                     |