У сераду, 13 верасьня, а 13-й гадзіне паводле 
                      менскага часу на вэб-сайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя 
                      са Сьвятланай Завадзкай. Свае пытаньні Сьвятлане вы можаце 
                      задаць ужо цяпер на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum 
                     Былы муж Сьвятланы Завадзкай, журналіст Зьміцер Завадзкі, 
                      зьнік 7 ліпеня 2000 году. Паводле беларускай апазыцыі і 
                      міжнародных праваабарончых арганізацыяў, да гэтага маюць 
                      дачыненьне высокія беларускія службоўцы.  
                    Сьвятлана Завадзкая – адна зь лідэраў арганізацыі «Мы памятаем», 
                      у лютым 2006 году разам з Ірынай Красоўскай яна была прынятая 
                      ў Белым доме прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.  
                      
                    Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |