Увечары 16 верасня ў Карлкузе, Арэбра і 
                      шмат якіх іншых гарадах Швецыі запаліліся свечкі на ўспамін 
                      па зніклых беларускіх палітыках і ў падтрымку дэмакратыі 
                      ў Беларусі. 
                     Удзельнікамі акцый сталі прадстаўнікі Партыі БНФ і Аб’яднанай 
                      грамадзянскай партыі разам са сваімі шведскімі партнерамі. 
                      Напярэдадні выбараў у Швецыі выказаць салідарнасць з Беларуссю 
                      прыйшлі прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі на чале з 
                      партыяй «Мадэратэ», прадстаўнікі маладзёвых арганізацыі 
                      ды простыя шведы. 
                     Шведскія палітыкі распавялі прысутным пра стан дэмакратыі 
                      ў Беларусі і развіцце адносін паміж краінамі, а беларусы 
                      адказалі на шматлікія пытанні прысутных. 
                       
                     
                    
                    Прэс-служба АГП 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |