У Дзень беларускай салідарнасці, 16 верасьня, 
                      грамадзкія актывісты Гомеля зладзілі акцыю па інфармаваньню 
                      насельніцтва з нагоды сёмай гадавіны зьнікненьня вядомага 
                      беларскага палітыка Віктара Ганчара і ягонага сябра, прадпрымалніка 
                      Анатоля Красоўскага. Нагадаем, гэтае відавочна палітычнае 
                      злачынства дагэтуль нераскрытае. Актывісты дзеля інфармаваньня 
                      абралі форму расклейкі афіш, якія і зьявіліся адначасова 
                      ў розных раёнах Гомеля. 
                    А 22 гадзіне ў Цэнтральным парку актывісты «Маладога фронта» 
                      зладзілі флэш-моб «Сьвечкі Салідарнасьці». Моладзь ушанавала 
                      памяць зьніклых і забітых людзей, а таксама выказала салідарнасьць 
                      з тымі, на каго аказваецца маральны і эканамічны ціск па 
                      палітычных матывах. 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |