Некалькі сотняў чалавек прыйшло ўчора на 
                      заклікі Маладога Фронту й лідэра аб'яднаных дэмакратычных 
                      сілаў Аляксандра Мілінкевіча на плошчу Кастуся Каліноўскага, 
                      каб выказаць Салідарнасьць з палітвязьнямі й зьніклымі палітыкамі 
                      Беларусі.  
                    Як толькі ўздоўж плошчы ўтварыўся ланцуг Салідарнасьці, 
                      ланцуг неабыякавасьці да тых жудасных падзеяў, што адбываюцца 
                      на нашае з Вамі зямлі, некалькі дзесяткаў прысутных супрацоўнікаў 
                      КДБ, АМАПУ й міліцыі пачалі адціскаць людзей да Палацу Рэспублікі, 
                      дзе ўжо былі падрыхтаваныя аўтобусы. Такім чынам акцыя была 
                      разагнаная пасьля некалькіх хвілінаў таго, як пачалася. 
                      Сьвечкі Салідарнасьці і партрэты зьніклых ізноў сталі сур'ёзнаю 
                      пагрозаю, дзя існаваньня дыктатарскага рэжыму. Знайсьці 
                      прычыны й сэнс у дзеяньнях тых, хто аддаваў учора, як і 
                      раней загады на тое, каб разагнаць людзей, якія мірна нагадвалі 
                      беларусам аб тым, што ў Беларусі зьнікаюць людзі, немагчыма. 
                      Партрэты й сьвечы — гэта частка праўды, якая зьяўляецца 
                      галоўным ворагам беларускае ўлады. 
                      
                    Прэс-служба МФ 
                       
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |