Дэпутат Эўрапарлямэнту, сябра Дэлегацыі 
                      парлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю, прафэсар 
                      Барбара Кудрыцка пацьвердзіла для нашага радыё інфармацыю 
                      аб тым, што сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены 
                      ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, будзе ў бліжэйшым часе пашыраны. 
                     (Кудрыцка: ) «Візавыя абмежаваньні Эўразьвяз хоча пашырыць 
                      на 4 асобы. Хаця дакладныя прозьвішчы пакуль невядомыя, 
                      гэта напэўна будуць людзі, зьвязаныя з выракам у справе 
                      Аляксандра Казуліна – яго пасадзілі толькі за тое, што ён 
                      знаходзіцца ў апазыцыі да цяперашняга беларускага прэзыдэнта. 
                      Цяпер гэтае пытаньне ўзгадняецца з усімі краінамі Эўрапейскага 
                      зьвязу. Рашэньне павінна быць прынятае хутка — ня думаю, 
                      што пазьней чым праз два — тры тыдні». 
                      
                    Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |