22 верасня ў Салігорску прайшоў пэрформанс 
                      «Лыжня-2006». Салігорцы спаборнічалі ў майстэрстве ездзіць 
                      на лыжах па цэнтральных вуліцах горада. У «Лыжне-2006» прыняў 
                      удзел чалавек, вельмі падобны на Аляксандра Лукашэнку... 
                     
                    Гэты чалавек ездзіў на лыжах разам з «ахоўнікамі», а суправаджалі 
                      яго «прыхільнікі» з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам. Правядзенню 
                      спартовага мерапрыемства перашкаджалі «супрацоўнікі міліцыі», 
                      якія паўсюль сьледвалі за ім. Нарэшце, галоўны лыжнік фінішыраваў 
                      першым каля помніку Леніна пад бурныя авацыі «прыхільнікаў». 
                     
                    Негледзячы на пільных маладых людзей з рацыямі, прэс-службе 
                      Маладога Фронту ўдалося ўзяць у «чэмпіёна» кароткае інтэрвью. 
                     
                    «Я ў добрай фізічным стане і канешне, адсутнасьць канкурэнтаў 
                      маёй асобе ў Беларусі дазволілі мне перамагчы. Гэта перамога 
                      для мяне прынцыповая. Я ніколі ў жыцьці не прайграваў, гэта 
                      тычыцца як лыжні, так і хакею.  
                    Сёньня ў мяне добры настрой. Хутка «Дажынкі», сьвята ўраджаю. 
                      Тым больш колькасць сябраў БРСМ няўклонна расьце. І пасьля 
                      візіту ў Кубу, я адчуваю сабе значна лепш, у сьвеце ёсць 
                      дыктатары, якія мяне падтрымліваюць», — зазначыў чалавек, 
                      вельмі падобны на Лукашэнку. 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |