Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі 
                      за апошні год пагардзілася. Такую думку ў інтэрвью з журналістамі 
                      27 верасня выказаў спецыяльны дакладчык Савета ААН па правах 
                      чалавека Адрыян Северын. У прадстаўленым у аўторак Савету 
                      ААН па правах чалавека дакладзе пра сітуацыю ў рэспубліке 
                      А. Северын звярнуў асаблівую ўвагу на прэзідэнскія выбары, 
                      якія прайшлі ў сакавіку. Спецдакладчык падкрэсліў, што не 
                      можа назваць выбары сумленнымі і свабоднымі. У дакладзе 
                      ён таксама казаў аб арыштах прадстаўнікоў беларускай апазіцыі 
                      і СМІ і аб выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі 
                      і журналістаў. 
                    А. Северын асабліва падкрэсліў, што ўсю прадстаўленную 
                      ў дакладзе інфармацыю старанна правяралі розныя структуры 
                      Савета ААН па правах чалавека. «Нашы вынікі поўнасцю супалі,» 
                      — заявіў спецдакладчык. 
                    Субяседнік БелаПАН выказаў шкадаванне, што не ўсе члены 
                      Савета ААН па правах чалавека згадзіліся з яго меркаваннем 
                      аб сітуацыі ў Беларусі. Так прадстаўнік Кубы назваў Беларусь 
                      «раскошнай краінай, дзе захоўваюцца ўсе права чалавека». 
                      У сваю чаргу А. Северын падкрэсліў, што «Беларусь — гэта 
                      еўрапейская краіна і адносіны тут да праў чалавека павінны 
                      быць адпаведнымі». 
                    У сваіх рэкамендацыях краінам — членам ААН і Еўрапейскаму 
                      саюзу А. Северын адзначыў, што памылкова «патрабаваць ад 
                      Беларусі якіх-небудзь палітычных змен, але неабходна дамовіцца 
                      аб змяненні паводзін датычна супрацоўніцтва». Беларускія 
                      улады не супрацоўнічаюць з А. Северынам з моманту яго назначэння 
                      спецдакладчыкам па сітуацыі датычнай да правоў чалавека 
                      Ў Беларусі ў 2004 годзе. 
                    Субяседнік БелаПАН не стаў разважаць аб перспектывах падаўжэння 
                      яго мандату. Ён толькі падкрэсліў, што «рашэнне аб гэтым 
                      пакуль не прынята». А. Северын паведаміў, што ў выпадку 
                      прадлення яго паўнамоцтваў у якасьці спецдакладчыка па Беларусі 
                      ён плануе і далей сачыць за сітуацыяй у рэспубліке, сустракацца 
                      з прадстаўнікамі краіны, каб атрымаць інфармацыю «з першых 
                      рук». 
                    Афіцыйныя вынікі абмеркавання даклада А. Северына будуць 
                      апублікаваны ў бліжайшы час.  
                    Як паведамлялась раней, замест працэдуры назначэння тэматычных 
                      спецдакладчыкаў савет ААН па правах чалавека плануе ўвесці 
                      механізм універсальнага краіннага агляду. Час ад часу ў 
                      кожнай стране ў супрацоўніцтве з урадам будзе праводзіцца 
                      поўны тэматычны аналіз. Да канца года спецыяльная працоўная 
                      группа плануе прадставіць рэкамендацыі па мэтазгоднасці 
                      працягу кожнага мандату. 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |