Некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў 
                      выйшлі 29 верасня а 8 гадзіне вечара на Кастрычніцкую плошчу 
                      ў Менску з партрэтамі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых 
                      палітыкаў. 
                     
                      Удзельнікі акцыі прастаялі на плошчы ня больш пяці хвілінаў, 
                      потым іх сталі затрымліваць байцы АМОНу. Зараз затрымана 
                      як мінімум 5 чалавек, некалькі непаўнагадовых ужо адпусьцілі. 
                      Вядомыя прозьвішчы некаторых затрыманых Сакалова Вольга, 
                      Мікалай Сяргеенка, Ільля Шчарбінскі, Аляксандр Сцепаненка, 
                      Яна Карновіч. 
                       
                     
                    Радыё Свабода 
                     
                       
                     
                     
                     |