8 кастрычніка актывісты салігорскага «Маладога 
                      Фронта» правялі пікет у падтрымку палітвязьняў. Каля цэнтральнай 
                      плошчы моладзь павесіла транспаранты з надпісамі «Беларусь 
                      —- не турма» і «Свабоду палітвязьням» і раздавала мінакам 
                      улёткі з інфармацыяй пра палітзьняволенных лідэраў моладзевага 
                      руху Зьмітра Дашкевіча і Паўла Красоўскага. 
                    Таксама ва ўлётках меўся заклік праявіць салідарнасьць 
                      з маладымі вязьнямі 16 кастрычніка і падтрымаць Зьмітра 
                      і Паўла, напісаўшы ім ліст. 
                    Нагадаем, што лідэры «Маладога Фронта» зараз знаходзяцца 
                      ў турмах. Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны 15 верасьня і 
                      знаходзіцца ў адным з менскіх СІЗА. Яго абвінавачваюць у 
                      дзейнасьці ад імя незарэгістраваннай арганізацыі. Паўла 
                      Красоўскага затрымалі на мінулым тыдні і беспадстаўна абвінавачваюць 
                      у дачыненьні да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе. 
                     
                       
                    Прэс-служба МФ 
                      
                     
                     
                     |