Чарговы Дзень салiдарнасцi з палiтычнымi 
                      вязнямi скончыўся ў Берасцi масавымi затрыманнямi моладзi. 
                      16-га кастрычнiка актывiсты кампанii «За свабоду» зладзiлi 
                      ў Берасцi акцыю з нагоды Дня салiдарнасцi з ахвярамi беларускага 
                      рэжыму. Каля 25 чалавек сталi ланцугом на Кобрынскiм мосце 
                      з вялiкiмi лiтарамi на грудзi, утварыўшы жывы надпiс «Свабоду 
                      палiтвязням!». Нягледзячы на цёмны час (акцыя ладзiлася 
                      ў 18-30), заклiк добра чытаўся, што было зразумела па вiтальных 
                      гудках аўтамабiльных сiгналаў. 
                    Праз 20 хвiлiн да удзельнiкаў пад`ехала патрульная машына 
                      з супрацоўнiкамi Маскоўскага РАУС, якiя прапанавалi маладым 
                      людзям разыйсцiся. Моладзь рушыла ў бок вулiцы МОПРа, дзе, 
                      запалiўшы свечкi, паспрабавала ўтварыць маўклiвае кола. 
                      Тады мiлiцыянты на чале з намеснiкам начальнiка ААПП Маскоўскага 
                      РАУС А.Тарасевiчам затрымалi 14 чалавек i даставiлi iх у 
                      апорны пункт аховы правапарадку. Астатнiя ўдзельнiкi акцыi 
                      разыйшлiся.  
                    У «апорцы» з маладых людзей узялi тлумачэннi i правялi 
                      «прафiлактычныя гутаркi», якiя зводзiлiся да звычайных пагроз 
                      пра праблемы з вучобай. 
                    Апошнiх удзельнiкаў акцыi выпусцiлi ў 22-00. Пратаколы 
                      аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi не складалiся, таксама 
                      як i пратаколы затрымання. Свае паводзiны супрацоўнiкi мiлiцыi 
                      патлумачылi неабходнасцю высвятлення асобаў маладых актывiстаў. 
                    Падаем няпоўны спiс мiлiцыянтаў, што ўдзельнiчалi ў затрыманнi: 
                    Аляшчэня Сяргей Аляксандравiч, 
                    Мiцковiч Аляксандр Яўгенавiч, 
                    Тарасевiч Аляксандр Уладзiмiравiч, 
                    Саланевiч Валерый Васiльевiч, 
                    Сыч Радзiён Аляксеевiч. 
                       
                    Хартия-97 
                      
                     
                     
                     |