У Магілёве з нагоды Дня Cалідарнасьці грамадзкія 
                      актывісты правялі адразу некалькі акцыяў, у ходзе якіх нагадалі 
                      гараджанам пра зьніклых палітыкаў ды зьняволеную з палітычных 
                      матываў моладзь. 
                    Група грамадзкіх актывістаў, трымаючы перад сабой іхныя 
                      партрэты, у суправаджэньні міліцыянтаў, некалькі разоў прайшла 
                      па пешаходнай вуліцы Ленінскай.  
                    Тым часам сябры незарэгістраванага «Маладога фронту» у 
                      ходзе акцыі перад будынкам аблвыканкаму пакінулі ля помніку 
                      Леніну партрэты зьняволеных «маладафронтаўцаў».  
                    Вечар Дня Салідарнасьці ў Магілёве быў адзначаны таксама 
                      вывешваньнем перад будынкам абласнога КДБ бел-чырвона-белага 
                      сьцягу, раскідваньнем улётак з дахаў дамоў ды запальваньнем 
                      традыцыйных сьвечак памяці.  
                      
                    У Бабруйску ля капліцы перад могілкамі грамадзкія актывісты 
                      запалілі сьвечкі памяці. 
                    
                     
                      У Гомелі напачатку 9-й гадзіны вечара супрацоўнікі Цэнтральнага 
                      райаддзелу міліцыі затрымалі каля паўтара дзесятка пераважна 
                      студэнтаў і школьнікаў, у іх ліку тры дзяўчыны. Ля помніку 
                      Кірылу Тураўскаму ў цэнтры горада моладзь ладзіла акцыю 
                      салідарнасьці «Запалі сьвечку». 
                    Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі спадар Зьміцер, 
                      у пастарунку міліцыянты патлумачылі юнакам і дзяўчатам, 
                      што яны затрыманы дзеля высьвятленьня асобаў. 
                     
                       
                    Па матэрыялах Радыё Свабода 
                     
                     
                     |