16 кастрычніка споўніўся год, як у Польшчы 
                      распачалася кампанія салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды 
                      ў вядомым сваей прыхільнасцю да Беларусі варшаўскім клюбе 
                      «Рэмонт» адбылося два мерапрыемства. На пачатку адбылася 
                      мультымедыйная прэзентацыя кампаніі «16” у Польшчы, падчас 
                      якой былі прадстаўлены фотаздымкі і відэа з акцыяў, якія 
                      адбываліся на працягу года. У другой палове мерапрыемства 
                      адбыўся канцэрт беларускамоўнага хіп-хоп праекту «Чырвоным 
                      па Белым», які выклікаў хвалю пазытыўных эмоцыяў у прысутных 
                      беларусаў, а таксама палякаў. Арганізатарам мерапрыемства 
                      выступіў «Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі». 
                    Акцыі салідарнасці прайшлі таксама ў шматлікіх гарадах 
                      Польшчы.  
                    У Белай Падлясцы мясовыя беларусы-студэнты запалілі сямбалічныя 
                      чырвоныя і белыя знічы пад кансулятам РБ. 
                    У Гданьску маладыя беларусы і палякі зладзілі шэсьце па 
                      цэнтральнай вуліцы ў Старым горадзе, якое скончылася пад 
                      бюро Леха Валенсы, дзе былі запалены сымбалічныя знічы. 
                      Акцыя выклікала вялікую зацікаўленасьць мясцовай прэсы. 
                    У Кракаве 20 чалавек сабраліся ля Новага Калегіюма і прайшлі 
                      маршам да помніка Адаму Міцкевічу, дзе запалілі знічы і 
                      прымацавалі да помніка партрэты беларускіх палітвязняў і 
                      зніклых палітыкаў.  
                    Ва Уроцлаве беларускія і польскія студэнты наладзілі шэсьце 
                      з бел-чырвона-белымі сьцягамі і запалілі знічы.  
                    У Познані некалькі беларускіх студэнтаў запалілі знічы 
                      пад помнікам Адаму Міцкевічу, ушаноўваючы тым самым памяць 
                      зніклых і аддаючы даніну павагі беларусім змагарам.. 
                    У Любліне пад помнікам Люблінскай Вуніі некалькі дзясяткаў 
                      беларусаў і палякаў запалілі знічкі салідарнасці з беларускім 
                      змагарамі. Пасля адбыўся паказ фільму Паўла Шарамета «Дзікае 
                      Паляванне-2» аб зніклых беларускіх апазыянерах. 
                       
                    Хартия-97 
                      
                     
                     
                     |