Наваградзкія актывісты «Маладога Фронту»
запалілі сьвечкі Салідарнасці на цэнтральнае плошчы гораду.
На сцяне аднаго з будынкаў былі налепленыя партрэты палітвязьняў
Беларусі, а пад імі былі ўсталяваныя сьвечы.
— Шмат мінакоў, кіроўцаў машынаў мелі магчымасьці назіраць
за гэтым. У акцыі дзельнічала каля дзесяці чалавек. Гэта
была першая акцыя Салідарнасці, якая была праведзеная 16
кастрычніка ў нашым горадзе! — паведаміў адзін з прысутных
на мерапрыемстве.
Па меркаваньню ўсіх удзельнікаў Дня салідарнасьці ў Наваградку,
акцыя ўдалася, бо былі дасягнутыя яе галоўныя мэты: Салідарнасць
і зьвяртаньне ўвагі грамадзтва на праблему палітычных вязняў.
|