Два гады таму забілі журналістку Вераніку 
                      Чаркасаву. Забойца дагэтуль не знойдзены. 
                    Мінула два гады, як з намі няма Веранікі Чаркасавай. 20 
                      кастрычніка 2004 года яна была жорстка забіта ў сваёй кватэры. 
                      Крымінальная справа дагэтуль не раскрытыя, злачынца не пакараны. 
                      У апошнія гады Вераніка Чаркасава працавала ў незалежнай 
                      газеце "Салідарнасць", яна пісала на тэмы грамадскага 
                      жыцця, а таксама праводзіла журналісцкія расследаванні, 
                      якія тычыліся крыміналу і палітыкі. Вераніка смела выказвала 
                      сваю думку, умела знайсці неабходную інфармацыю, не баялася 
                      крытыкаваць. За гэта яе любілі чытачы і паважалі калегі. 
                     
                       
                    БАЖ 
                     
                     
                     |