Гэтым разам гэта судзьдзі і супрацоўнікі 
                      пракуратуры: Аляксей Рыбакоў, судзьдзя Маскоўскага раённага 
                      суду Менску, Сяргей Бортнік, супрацоўнік пракуратуры Маскоўскага 
                      раёну. Сяргей Бортнік выступаў у якасьці абвінаваўцы на 
                      працэсе над Аляксандрам Казуліным. Аляксей Рыбакоў выносіў 
                      прысуд. 
                     Сьпіс папоўнілі таксама судзьдзя Цэнтральнага раённага 
                      суду Менску Леанід Ясіновіч і супрацоўнік пракуратуры Цэнтральнага 
                      раёну Андрэй Мігун, які выступаў абвінаваўцам у закрытым 
                      судзе над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства». 
                      Леанід Ясіновіч пакараў пазбаўленьнем волі чатырох сяброў 
                      «Партнэрства», двое зь якіх — Мікалай Астрэйка і Цімафей 
                      Дранчук — дагэтуль адбываюць пакараньне. 
                      
                    Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                        
                     
                     
                       
                     
                     
                     |