21 кастрычніка Нямецкае аддзяленне праваабарончай 
                      арганізацыі «Міжнародная амністыя» правяло ў Магдэбурзе 
                      акцыю з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў, 
                      актывістаў грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі 
                      «Партнёрства» Мікалая Астрэйку і Цімафея Дранчука. Праваабаронцы 
                      выйшлі ў пікет у цэнтры Магдэбурга з плакатамі «Свабода 
                      сходаў у Беларусі — толькі за кратамі», «Свабоду Мікалаю 
                      Астрэйкі і Цімафею Дранчуку», «Свабода меркаванняў у Беларусі 
                      — толькі на паперы», «НДА ў Беларусі забароненыя». 
                    Удзельнікі акцыі таксама збіралі подпісы пад петыцыяй з 
                      заклікам да Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітвязняў. 
                    На сайце, прысвечаным Беларусі belarus-actions.org 
                      можна знайсці петыцыю праваабаронцаў, якая будзе накіраваная 
                      Аляксандру Лукашэнку. 
                    Нагадаем, што Цімафей Дранчук быў прысуджаны да аднаго 
                      году, а Мікалай Астрэйка да двух год калоніі агульнага рэжыму 
                      па абвінавачванні ў парушэнні ар.193 Крымінальнага кодэксу 
                      —«выступ ад імя незарэгістраванай арганізацыі». 
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                     |