Менскі гарвыканкам і Менскі аблвыканкам 
                      дазволілі правесьці 29 кастрычніка мэмарыяльны мітынг і 
                      шэсьце, прысьвечаныя Дзядам — дню памяці продкаў. Заяўка 
                      на правядзеньне акцыяў была накіраваная Кансэрватыўна-хрысьціянскай 
                      партыяй БНФ (КХП-БНФ). 
                     29 кастрычніка ў 10.30 плянуецца збор удзельнікаў на пляцоўцы 
                      на бульвары Талбухіна ля станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў”. 
                      З 11.30 да 14.30 пройдзе шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, 
                      вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі 
                      да кальцавой дарогі. З 14.30 да 17.00 адбудзецца мэмарыяльны 
                      мітынг ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых расстрэлаў 
                      ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. 
                      
                     
                      Паводле БелаПАН 
                    
                     
                     
                     |