Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада 
                      жыхар Барысава Алесь Абрамовіч будуць судзіць за арганізацыю 
                      несанкцыянаванага пікету. 
                     Сёньня зранку ля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Алесь 
                      Абрамовіч разгарнуў плякат: «Свабоду Казуліну і іншым палітзьняволенным». 
                    Праз некалькі хвілінаў супрацоўнікі Службы аховы прэзыдэнта 
                      затрымалі А.Абрамовіча, а таксама журналістаў — карэспандэнтку 
                      Свабоды Галіну Абакунчык і карэспандэнтку тыднёвіка «Беларусы 
                      і рынак» Ксенію Алімаву  
                    Пазьней журналістаў адпусьцілі. 
                     
                      Радыё Свабода 
                      
                      
                     |