Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі 
                      (Грамада) з Барысава Аляксандр Абрамовіч атрымаў 15 сутак 
                      адміністрацыйнага арышту за правядзеньне пікету ў падтрымку 
                      палітычных вязьняў. Пра гэта паведамілі ў судзе Ленінскага 
                      раёну Менску. 
                     26 кастрычніка насупраць галоўнага ўваходу ў будынак адміністрацыі 
                      ён разгарнуў плякат з партрэтам Аляксандра Казуліна і надпісам 
                      «Свабоду Казуліну і іншым палітвязьням». Праз некалькі хвілінаў 
                      яго затрымала ахова будынку і людзі ў цывільным. У студзені 
                      Алесь Абрамовіч адбыў 7 сутак у турме на Акрэсьціна за тое, 
                      што выйшаў да прэзыдэнцкай адміністрацыі з плякатам «Выбары 
                      без дыктатара Лукашэнкі». 
                     
                     
                      Радыё Свабода 
                      
                      
                     |