Гэта пацьвердзіў Руслан Прымак, намесьнік 
                      начальніка калёніі «Віцьба-3», у якой адбывае пакараньне 
                      Сяргей Скрабец. Міліцыянт паведаміў, што днямі суд паводле 
                      амністыі зьняў з Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня. 
                      Паводле Руслана Прымака, «на волю былы дэпутат можа выйсьці 
                      ўжо 11 лістапада». 
                     Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны 
                      на 2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй 
                      віны дэпутат не прызнаў. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня 
                      для Сяргея Скрабца заканчваецца 15 лістападу. З 20 кастрычніка 
                      Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці 
                      з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна. 
                     
                     
                      Алег Грузьдзіловіч 
                      Радыё Свабода 
                      
                      
                     |