Каля дзясятка беларусаў, які працуюць у
Польшчы, прыйшлі да будынку польскага парлямэнту зь бел-чырвона-белымі
сьцягамі, партрэтамі Аляксандра Казуліна і плякатамі з надпісамі
«Свабоду палітвязьням!», «Дыктатар Лукашэнка — у турму!»
Удзельнікі пікету пакінулі ў канцылярыі Сэйму зварот,
у якім просяць дэпутатаў «як мага хутчэй зьвярнуць увагу
на галадоўку і выкарыстаць усе магчымыя мэтады для ўзьдзеяньня
на ўлады Беларусі дзеля вызваленьня палітычных вязьняў».
(Крыштон: ) «Відаць, што ў Эўрапейскім зьвязе сочаць за
тым, што адбываецца ў Беларусі. Мы лічым, што такія пікеты,
акцыі, захады міжнароднай супольнасьці будуць мець уплыў
на працэсы дэмакратызацыі Беларусі», — кажа адзін з арганізатараў
акцыі Ігар Крыштон.
Ад гмаху парлямэнту прысутныя прайшлі да будынку Міністэрства
замежных справаў Польшчы, куды таксама быў перададзены аналягічны
зварот.
Аляксей Дзікавіцкі
Радыё Свабода
|