Моладзевы нацыянальны рух Малады Фронт 
                      заклікае ўсіх неабыякавых Беларусаў прыйсьці сёньня, 1 лістапада, 
                      у 16:00 у Кастрычніцкі суд г.Менску (вул.Сямашкі, 33), каб 
                      падтрымаць лідэра МФ, Зьмітра Дашкевіча ў час абвяшчэньня 
                      прысуду.  
                    Улада хоча зрабіць чарговую палітычную расправу над моладзьдзю, 
                      чарговы палітычны працэс, які па яе меркаваньню ня будзе 
                      хваляваць людзей у нашае краіне й за яе межамі. Беларусы, 
                      вясною гэтага году, усяму сьвету ўжо паказалі што такое 
                      Беларуская Салідарнасьць на самой справе. Беларускі, хрысьціянскі 
                      народ больш ня хоча жыць пры апошняй дыктатуры Эўропы. Больш 
                      ня хоча цярпець зьдзек і рэпрэсіі, што арганізоўвае бязбожная 
                      ўлада ў дачыненьні да беларускае моладзі.  
                    Улада не ўзбуджае крымінальныя справы супраць злачынцаў 
                      і ўсіх тых, хто ганьбіць сваім існаваньнем на нашае зямлі 
                      ўвесь Беларускі Народ. Яны хочуць пазбавіць волі самых лепшых, 
                      самых сьвядомых і сумленных людзей нашае Бацькаўшчыны. Судовы 
                      працэс над Зьмітром Дашкевічам ня проста расправа над лідэрам 
                      Маладога Фронту — гэта расправа над усёй беларускаю моладзьдзю, 
                      над усім беларускім народам.  
                    Дазволіўшы гэтай «дзяржаўнай хуньце» пасадзіць Зьмітра 
                      Дашкевіча ў турму, мы самі падпісваем сабе прысуд яшчэ больш 
                      горшы чым 2 гады, што пагражаюць лідэру МФ. Бо ўся гэтая 
                      сістэма трымаецца толькі на страхе людзей, на нашым страхе. 
                      На ім жа трымалася й камуністычная ўлада, калі забівала 
                      сотні тысячаў беларусаў у Курапатах і іншых месцах масавых 
                      забойстваў. Хопіць маўчаць, калі руйнуюць нашую Бацькаўшчыну! 
                      Хопіць проста глядзець, калі саджаюць яе лепшых сыноў!  
                    Зьміцер верыць у свой народ. Ён ведаў, што яго могуць пазбавіць 
                      волі за дзейнасьць на карысьць нацыянальнаму Адраджэньню 
                      Беларусі. Але ён — сапраўдны нашчадак тых, хто стагодзьдзямі 
                      абаранялі наш край ад крывавых акупантаў і бязбожных уладароў. 
                      Ён ахвяраваў сваёю Свабодаю дзеля кожнага з нас!  
                    Дык ня будзьма ж абыякавымі да лёсу чалавека, які сваёй 
                      сумленнасьцю, шчырасьцю й па-сапраўднаму хрысьціянскаю душою 
                      павінен зьяўляцца прыкладам для ўсіх нас.  
                    Калі мы — Беларусы, мы ня маем аніякага права не прыйсьці. 
                       
                      Не сядзі й не назірай за тым, як зьнішчаюць беларускую моладзь! 
                      Прыйдзі, сёньня, 1 лістапада, у 16:00 у Кастрычніцкі суд 
                      г.Менску па вул.Сямашкі, 33 і падтрымай Зьмітра Дашкевіча! 
                     
                    Абаронім Зьмітра Дашкевіча — вызвалім Беларусь! 
                     
                      Прэс-служба МФ 
                      
                      
                     |