Сёньня ў 16 гадзінаў намеснік старшыні 
                      суду Кастрычніцкага раёна Ала Булаш абвясьціла прысуд па 
                      справе лідэра «Маладога Фронту» Зьміцера Дашкевіча — 1,5 
                      гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён абвінавачаны 
                      ў парушэньні арт.193 — «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай 
                      арганізацыі».  
                    рацэс па справе адбываўся ў закрытым рэжыме, на абвяшчэньне 
                      прысуду, які заняў некалькі хвілінаў, у судовую залу дазволілі 
                      прайсьці бацьку Зьміцера, амбасадарам краінаў Еўразьвязу 
                      і ЗША, а таксама некаторым журналістам.  
                    Падтрымаць лідэра «МФ» да будынку суда прыйшла вялікая 
                      колькасьць моладзі, якая трымалі партрэты Зьміцера Дашкевіча, 
                      скандавала «Свабоду Дашкевічу!», «Ганьба!». Усклаўшы на 
                      ганак суду бел-чырвона-белыя кветкі, маладыя людзі ў знак 
                      салідарнасьці сталі на калені, дэманструючы — «Сядзім разам 
                      з Дашкевічам!». Байцы сьпецпадразьдзяленьняў і супрацоўнікі 
                      міліцыі назіралі за акцыяй, але нікога не чапалі.  
                    Адвакат Зьміцера Дашкевіча паведаміў, што ў вызначаны тэрмін 
                      прысуд будзе абскарджаны ў вышэйстаячай інстанцыі. Пасьля 
                      абвяшчэньня прысуду на заўтра бацьку дазволілі сустрэчу 
                      са Зьміцерам . 
                     Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў: «Я лічу, што 
                      гэта неабгрунтавана жорсткі прысуд, і закрытасьць самога 
                      працэсу сьведчыць пра тое, што ўладам, як і ў выпадку з 
                      «Партнёрствам», не было чаго паказваць, не было падставаў, 
                      якія цягнулі б на такі тэрмін. Разам з тым радуе тое, што 
                      пазіцыя міжнароднай супольнасьці і беларускай моладзі, якія 
                      прыйшлі падтрымаць лідэра «Маладога Фронту» супадаюць, гэта 
                      вельмі істотна».  
                      
                    ПЦ Вясна-96 
                    
                      
                     |