За першае паўгоддзе 2006 года ў Беларусі 
                      былі вынесеныя пяць прысудаў да вышэйшай меры пакарання 
                      — смяротнай кары, паведаміў «Інтэрфаксу" старшыня Вярхоўнага 
                      суду Беларусі Валянцін Сукала. «Летась гэты від пакарання 
                      быў ўжыты і выкананы ў двух выпадках. на першае ліпеня гэтага 
                      года колькасць асуджаных да гэтага пакарання ўзрасла да 
                      пяці», — заявіў В.Сукала. 
                    Па яго адзнацы, «гэта выклікана ростам серыйных забойстваў, 
                      калі пазбаўляюцца жыцця два, тры, чатыры чалавекі». «Вядома, 
                      у гэтым выпадку і грамадства, і суды трапляюць у вельмі 
                      складаную сітуацыю, таму што ў тут пажыццёвае зняволенне 
                      таксама з`яўлялася б несуразмераным зробленаму», — адзначыў 
                      суразмоўца агенцтва. 
                    Ён дадаў, што «гэтыя пяць выпадкаў, калі ўжо нельга было 
                      знайсці ніякіх змягчальных абставін для неўжыцця смяротнай 
                      кары». 
                      
                      
                      
                     |