У Варшаве да галадоўкі салідарнасьці з 
                      Аляксандрам Казуліным далучыўся яшчэ адзін чалавек, а ў 
                      цэнтры Брусэлю прайшоў пікет супраць падтрымкі Расеяй цяперашніх 
                      беларускіх уладаў. 
                     Да былога паплечніка па прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандра 
                      Казуліна Ігара Крыштона, які ўчора каля беларускага пасольства 
                      ў Варшаве пачаў галадоўку салідарнасьці з экс-кандыдатам, 
                      далучылася сябра АГП Натальля Завадзкая.  
                    (Завадзкая: ) “Я пратэстую супраць парушэньня правоў Аляксандра 
                      Казуліна, які атрымаў пяць з паловай гадоў зьняволеньня 
                      толькі за тое, што пратэставаў супраць фальсыфікацыі вынікаў 
                      выбараў”.  
                    Падтрымаць галадоўнікаў да будынку амбасады прыйшлі сёньня 
                      некалькі беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і транспарантамі 
                      з патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна.  
                     
                     
                    Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода 
                     
                      
                      
                      
                     |